Працягваем даставаць цікавыя гісторыі з кубкаў розных краін, каб нашы чытачы зразумелі, наколькі важны гэты турнір і што менавіта ў ім можа праявіць сябе аршанскі "Старт". На чарзе - Кубак СССР. Ці ведалі вы, што ў ім былі дзьве аматарскія каманды, якія выступалі на ўзроўні рэспубліканскіх чэмпіянатаў (4 ці 5 узровень савецкага футбола) і даходзілі пры гэтым да 1/2 фіналу? У 1936 годзе да паўфінала дайшло "Красное знамя" (Нагінск, РСФСР), у 1939 годзе да гэтай жа стадыі дабралася "Дынама" (Ташкент, Узбецкая СССР).