палацык будуецца

Jan 15, 2012 03:17

Чаго толькі не зробіш, каб настолькі любімы беларусамі від спорту разьвіваўся! У Горках нават зьбіраюцца будаваць чарговую арэну. Нават ня ўлічваюць натуральнае жаданьне мясцовых жыхароў захаваць сквер. Паводле плану высякуць большасьць дрэваў і пачнуць будоўлю гаргары вельмі важнага аб'екта - мары усіх горацкіх падлеткаў і фанатаў яшчэ не створанай горацкай каманды. 
   Мы не супраць хакею, не трэба так думаць. Але фінансавае становішча ў Беларусі, так бы мовіць, жорсткае складанае, а таму разьвіваць такі дарагі від спорту цяжка. Да таго ж улічваючы той факт, што футбольныя клубы жывуць бедна. Вядома ж, няправільна карміць клубы з бюджэту, але да галавы прыходзіць думка, што фінансаваньне футбольных каманд урэзалі не таму, што хочуць самаакупальнасьці, а таму, што не хапае бабла грошаў на лядовыя палацы. А пакуль лядовы палац у Оршы стаіць і павольна будуецца. Можна сказаць, што амаль не будуецца. Вось як ён выгляе цяпер.






Горкі, Орша, хакей, лядовы палац

Previous post Next post
Up