Орша - Крумкачы 0:1

May 25, 2015 12:05

За каманду гулялі: Навічкоў, Анкіновіч, Шарыпа, Данілкоў (Знак, 78), Магаль, Малафееў (Саколка, 76), Пракапенка, Суздальцаў (Данілковіч, 85), Кісялёў, Вусачоў, Смірноў (Казарын, 55).

Пра гульню мала што можна сказаць - абсалютная бяззубасьць у атацы, адзін небясьпечны момант за ўвесь матч і заслужаная параза ад суперніка, які, хоць нічога асаблівага і не паказаў, але кантраляваў ход паядынку амаль усе 90 хвілінаў. Лепш за ўсё гульню характарызуе кароткае відэа з трапнымі каментарамі гледачоў на заднім плане, дзе наш абаронца робіць "сьляпую" перадачу... на лінію сваёй жа брамы, і гулец "Крумкачоў" расстрэльвае брамніка. Наша шчасьце, што Навічкоў уратаваў "Оршу".

image Click to view


Перад матчам у фанатаў перапісваюцца дадзеныя, пагоны паводле традыцыі задаюць глупыя пытаньні. На сектары каля 25 чалавек, як прадстаўнікі старэйшага пакаленьня, так і маладыя фанаты. Некалькі моцных зарадаў, аднак у асноўным даволі сярэдняя шыза. Дзякуй усім, хто падтрымлівае ФКО у любы час, не спыняйцеся!









футбалісты ФКО, відэа, Крумкачы Менск, ФК Орша, 1 ліга

Previous post Next post
Up