Кубак Беларусі. 1/32 фіналу. Орша - Смаргонь - 0:4. Матч і падзеі каля яго

Jun 13, 2013 00:46

Наша каманда выляцела з Кубка Беларусі. І не сказаць, што ў першым тайме мы сур'ёзна саступалі па гульні, але свае моманты не рэалізавалі. "Смаргонь" злавіла нас на гэтым і тройчы дамаглася посьпеху. У другім тайме супернік толькі павялічыў сваю перавагу - 0:4. На жаль, наш шлях у Кубку Беларусі скончаны.

Перад матчам ініцыятыўнай групай с/б хлопцаў быў падрыхтаваны расьцяг з надпісам: "У КУБКУ АЎТАРЫТЭТАЎ НЯМА" з намёкам на тое, што "Смаргонь" хоць і каманда з 1-й лігі, але ўсё роўна не зьяўляецца клубам, які нельга прайсьці. Атрымаўшы дазвол на пранос расьцягу на стадыён, мы не змаглі яго вывесіць. Міліцыянтам, якія знаходзіліся побач з сектарам, паступіла ўказаньне забараніць дэманстрацыю банэра. Рашэньне абсурднае, але яго прымалі нейкія сур'ёзныя начальнікі A.C.A.B., зь якімі спрачацца сэнсу няма. Справа ў тым, што на гульні прысутнічала адміністрацыя горада, і адзін з высокіх міліцэйскіх начальнікаў вельмі збаяўся страціць пагоны з-за нейкага там банэра. Знакамітае "как бы чего не вышло". А раптам не так падумаюць. Ну, вядома ж, банэр з надпісам "У КУБКУ АЎТАРЫТЭТАЎ НЯМА" проста крымінальны, прапагандуе гвалт, парнаграфію і г.д. Застаецца сказаць, што звычайныя "пагоны" да нас асабліва не чапляліся і ў размовах былі адэкватнымі. Хаця ад іх была сьмешная забарона не скакаць на сектары. Ну а мы падзякуем "смеласьці" таго, хто даваў загад не дазваляць расьцяг. Лепей бы ён займаўся забойцамі,  маньякамі і махлярамі, а не баяўся фанатаў, якія прыйшлі падтрымаць каманду з роднага горада. Фота расьцягу па тэхнічных прычынах будзе апублікавана пазьней.

На сектары з-за буднага дня і безыніцыятыўнасьці асобных "кібіцаў" сабралася толькі 30 чалавек. Шыза для такой колькасці людзей - на вельмі прыстойным узроўні, прынамсі, лепш, чым наш сярэдні паказчык. Фанатаў "Смаргоні" чалавек 6, беларускія прыхільнікі Расейскай імперыі з горада Віцебска дапоўнілі сектар гасьцей.


Кубак Беларусі, абсурд, наш сектар, a.c.a.b., Смаргонь, Віцебск, матчы, футбол, Аршыца ультрас, ініцыятыва, 2 ліга, ФК Орша, Орша, 1 ліга, банэры

Previous post Next post
Up