Частка Сусвету

Nov 25, 2013 19:40



У гушчар сысьці. Знікнуць у багна.
Загінуць, патраціць жыццё.
Без Успаміны, без шкадаванняў.
Здабыць, знайсці забыццё.

Пытанняў не трэба, сэнс ясны.
Няма сумненняў, рашучасць ёсць.
Я крочу па сцежцы лясной,
Я вызначаю свой лёс.

Хто тут божыя дзеці?
Хто растварыцца ў Сусвеце?

Знікнуць у цемры, сысьці без следу.
І Сонца не ўбачыць мяне.
Але я застаюся ў гэтым паветры,
Я частка ўсяго цяпер.

Хто тут божыя дзеці?
Хто растварыцца ў Сусвеце?

лирика

Up