Dec 05, 2007 23:52
Едзем мы з маёй сяброўкай амерыканкай да дому... Едзем і я распавядаю пра тое, што ў мяне засталося 200 злотых, за якія трэба набыць усім падарункі, пражыць цэлы тыдзень і даехаць да Менску. Потым я прапаноўваю схадзіць у сэканд-хэнд, бо там сёння завоз...
Выходзім, стаім на прыпынку і разглядаем мабільныя тэлефоны ў шапіку; да мяне падыходзіць дзеўка гадоў 20 і пытаецца: "Ты з Беларусі?" Я кажу, што так. Яна ўсміхаецца, бярэ мяне за руку і кладзе ў яе паперку: "Ты ўжо атрымала падарунак ад святога Мікалая? Калі не, то я буду тваім Мікалаем... Wiesiolych świąt!"... І сыходзіць... Я стаю ў шоку. Гляджу на паперку - а гэта 10 злотых (????)
Дагэтуль не разумею, што гэта - жарт? Ці я падобная да жабрака? Ці нас здымалі на камеру? Ці проста сустракаюцца яшчэ на свеце такія вось "Мікалаі", якія проста падслухаўшы размову ў аўтобусе ад шчырага сэрца могуць вось так падысці і проста падзяліцца з чужым чалавекам тым, што ў іх ёсць... Нават калі ў іх саміх гэтага ня шмат! Проста каб зрабіць прыемнае чалавеку, нават трошкі і самаму сабе?
Яна была падобная да анёла :)
Мы пастаялі, патупілі і вырашылі, што здараюцца яшчэ цуды ў гэтым жыцці.
П.С. Тым хто не ведае, заўтра ў польшчы адзначаецца дзень Мікалая - ўсе дораць адно аднаму падарункі і віншуюць з надыходзячымі святамі!
Са святам вас, дарагія і любімыя ))))