У Варшаве абмеркавалі лёс беларускіх палітуцекачоў

Jun 29, 2012 03:23




28 чэрвеня прадстаўнікі міжнароднага Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” і “Еўрапейскай Беларусі” сустрэліся з кіраўніком дэпартамента па справах замежнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Рафалам Рагалай.
Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне сітуацыі з беларускімі палітычнымі ўцекачамі ў Польшчы. Прадстаўнікі арганізацый таксама звярнулі ўвагу на тое, што павялічваецца колькасць беларусаў, якія змушаныя выязджаць за мяжу і прасіць прытулак. Большая частка выязджаючых спыняецца ў Польшчы. Рафал Рагаль у сваю чаргу распавёў аб працэсе разгляду справаў беларусаў.

Прадстаўнікі беларускай грамады засталіся задаволеныя вынікамі сустрэчы і перакананыя, што справы беларусаў,  якія просяць прытулак у Польшчы, будуць аб’ектыўна і своечасова разглядацца.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі, Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў", Еўрапейская Беларусь

Previous post Next post
Up