Народны дэпутат Украіны, старшыня мастацкага аб’яднання “Апошняя барыкада” і прэзідэнт Цэнтра даследаванняў палітычных каштоўнасцяў Алесь Доній выступіў з відэазваротам у падтрымку беларускага палітвязня, лідэра “Маладога Фронту” Зміцера Дашкевіча.
Відэазварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітзняволеных, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.
Click to view
Для ўкраінскіх гледачоў у канцы роліка размяшчаны адрас, на які Зміцеру Дашкевічу можна можна напісаць ліст.
Нагадаем, што першым удзельнікам кампаніі стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнка і іншым беларускім палітвязням.
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”