Вітаю, шаноўнае спадарства!
Вярнулася з адпачынку і на прасторы ЖЖ. І з радасцю падзялюся сваімі новымі планамі і ўражаннямі ад паездкі.
А планаў шмат. Перш за ўсё творчых)
Мару пра сваю майстэрню, дзе буду праводзіць майстар-класы і проста тварыць сваіх ляляк. Вось такім простым спосабам размалёўваць сваё жыццё. І веру, што гэта можа дапамагчы яшчэ камусьці знайсці супакой і раслабленне. Ці быць першым крокам да творчасці, да адкрыцця свайго я. Таму я хутчэй не вучу, а суправаджаю. Дапамагаю, можна і так сказаць.
Дзетка старэйшая адзначыў 7-годдзе на днях, а заўтра ідзем знаёміцца з дырэктарам школкі, у якую пойдзем. Так вось хутка сын стаў школьнікам, а я мамай школьніка)
Дачка пойдзе ў садок. Гэта таксама выпрабаванне для яе, адзнака яе самастойнасці.
Маю планы на падарожжы. Ужо с паездкі вярнулася з новай марай. Таму пачынаю строіць планы на яе ажыцяўленне.
Мару патрапіць на Хэппінінг у Маскву за пендзелем ад творчых людзей. Шукаю хто можа дапамагчы з аплатай у Маскве.
А пакуль патрошку буду расказваць дзе былі і што бачылі. Мой трэвэлбук нават вытрымаў некаторыя запісы падчас падарожжа. не кажучы ўжо пра фотаархіў))