сёння у 19:00 на сцэне РТБД
(sight) адбудзецца прагон (запрашюцца ўсе жадаючыя) спектакля
“Сонечка”
паводле рамана Ф. Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне”
(спектакль ідзе на рус. мове)
Людзі якія страцілі надзею на лепшае, дазволілі сябе патануць у багне гарадзкога дна - ператвараюцца ў бязмэтныя цені, якія вельмі лёгка трапляюць у палон вар’яцтва, альбо пад колы выпадковага экіпажа, ці самі каго-небудзь забіваюць…
Слабенькая, кволая прастытутка Сонечка адзіная, хто стараецца жыць у гэтым пекле паводле запаветаў хрысціянскай любові. Яна сустракае нейкага дзіўнага студэнта, чые амбіцыі Напалеона і хворае сумленне, робяць яго надзвычай няшчасным чалавекам. Яна вырашае яму дапамагчы, падтрымаць, нават застацца з ім… І гэта негледзячы на тое, што магчыма як раз ён і забіў бедную Лізавету ды бабульку-працэнтніцу…
Ролю Соні выконваюць Надзея Цвяткова і Анастасія Васільева.
“Сонечка”
Пастаноўка Валерыя Анісенкі
Сцэнаграфія Валянціны Праўдзінай
Музыка Уладзіміра Кандрусевіча
Рэжысура і пластычнае вырашэнне Ігара Сігава
Рэжысёр па мове Ілля Курган
Хормайстар Максім Іўкін
Музычнае афармленне Цімура Каліноўскага
Зонгі Мюра Фарыдовіча
Прэм’ера: 5 снежня, 2010 г.