"...Том Вульф ляціць на Марс. Паддай ім перцу Том!..."

Jun 07, 2010 18:40

Радыёкропка, што ў бацькоў на кухні, часамі мяне бянтэжыць, часамі здзіўляе, а часамі проста выбівае з рэальнасці. Вось, ў мінулую суботу пачуў радыё-інсцэніроўку пра Тома Вульфа!!!...(такая "сціплая" ўікэндавая калыханка для дарослых)

Гэтае апавяданне (нажаль я не з пачатку слухаў і ня ведаю аўтара) было САПРАЎДЫ АШАЛЕЛАЕ - у ім нейкія заахвочаныя людзі выклікаюць дух самаго Вулфа, які, быццам, даўно памер так і не дапісаўшы сваю нейкую кнігу. У апавяданні Том доўга абураецца сам на сябе, маўляў, як гэта яго утаропіла памерці не дапісаўшы эпахальны опус. Пасьля ён (а канкрэтна - дух Тома) спрабуе гэны твор-ткі дакрэмзаць неяк, але часу мала (дух можна выклікаць для адпаведнай працы не больш як на тыдзень), і гэтага часу хапае толькі на чарговае мета-фізічнае (чытай "мета-хімічнае") касмічнае падарожжа, якое у народзе проста называецца asid-trip.

Карацей - сумная гісторыя з гэтыми Вулфами і яму падобными пісарчукамі, ціпа Берроуза, Кастаньеды, альбо Хакслі, напрыклад... Але яшчэ больш сумная гісторыя з гэтай радыёкропкай, што спазнілая з трансляцыяй адпаведнай казкі гадоў так на 30 па актуальнасці. Праўда, мяркую, што сельскаму жыхару (асноўная натуральная масса слухача радыёкропкі) будзе над чым паразмысьліць доўгімі ціхімі вясковымі вечарамі...
І смех і грэх і "калыханка".*_*.
Previous post Next post
Up