Бананавыя панкейкі на аўсянцы.

Feb 17, 2018 12:47

Калі я замешвала цеста на папярэднія бананавыя бліны, то задалася пытаннямі:
-навошта тут сметана, якую лёгка замяніць на нятлусты кефір,
-чаму б замест мукі не ўжываць аўсяныя шматкі па 59 кап. за пачку - хаця б замачыўшы іх загадзя кефірам і разбіўшы ў блэндары, ды і туды ж шарахнуць банан, і не адзін, а два;
-а цукар выкінуць зусім.
Так і зрабіла, і вось што атрымалася.




кухня, кулінарыя

Previous post Next post
Up