Ізноў вакзальная тэма

Jul 05, 2009 22:33

Сёньня праваджала маму ў камандзіроўку на цягнік № 2 Кіеў - Масква. З сабою мама вязе гатовы праэкт - гэта 8 пакетаў па 15 кг дакумэнтацыі, нанялі насільшчыка і паехалі… Другі цягнік заўсёды адпраўляецца зь першай каляі. Раптам бачым, што наш насільшчык правозіць багаж міма цягніка, мы захваляваліся, насільшчык нас супакоіў. Кажа, што сёньня зь першага шляху адпраўляецца цягнік нумар 4 (таксама Кіеў-Масква).

А на нашае пытаньне, чаму іх памянялі месцамі, дзядзечка адказаў, што Алла Барысаўна Пугачова едзе сёньня ў Маскву чацьвёртым цягніком - і ўвесь першы вагон ейны, дзьля АБП і падалі састав на першы шлях.

Враження

Previous post Next post
Up