Прыйшла бандэролька з самой Сіліконавай даліны. За сьціплы ўнёсак у Google Maps, а дакладней у
GoogleMapMaker, мне даслалі халяўную цішотку, сэртыфікат ды налепку.
Больш за месяц спатрэбілася заакіянскім адпраўшчыкам, каб сабраць падарунак, і дваццаць дзён спатрэбілася пошце на дастаўку прыемнай дробязі ў мясьціны, усё яшчэ дрэнна намаляваныя на інтэрнэт-мапах. Цяжка паверыць, але яны змаглі :)
Акрамя добрых інтэрнэт-сэрвісаў, ад Google, аказваецца, можна атрымаць таксама й цішотку ;)