Аўтаспын падкраўся незаўважна. Палова на адзінаццатую, разраджаны мабільны, траса Менск - Магілёў, недзе ля Чэрвеня. Спрабую застопіць рэдкія машыны, але ўжо маральна гатовы тут заночыць - неба зорнае, побач ёсьць прыпынак з дахам і лавачкай. Раніцай усё роўна буду дома. Раптам спыняецца машына зь нямецкімі нумарамі.