Дню незалежнасьці Эстоніі прысьвячаецца
Калі б я рабіў экранізацыю якой-небудзь казкі, прыкладам, “Хронікаў Нарніі” на сучасны лад, то для здымкаў абавязкова абраў бы Талін.
Пра горад нельга напісаць, што ён “чакае турыстаў”, тут свой сьвет, закрыты для гасьцей. Але й чужаком у Таліне сябе не адчуваеш: атмасфэра камфортная й спакойная. У нешматлюдных кавярнях грае прыемная музыка, за вакном шпацыруюць высокія мінакі, апранутыя ў чорныя паліто й шапачкі з пампончыкам.
Кантрасны й самабытны з пакручастымі сярэднявечнымі вуліцамі Стары горад, архітэктура якога прыцягвае сваёй стрыманасьцю.
Спадабаўся падыход архітэктараў да старых будынкаў. Яны не сапсаваныя шматлікімі шыльдамі, вітрынамі, “эўрадзьвярамі”. Дзякуючы чаму не зьнікае дух старога гораду, як гэта зараз адбываецца ў Вільні.
Фінскі заліў