У газэце Новы час за 28-га жніўня зь лёгкай рукі Марыйкі

Mar 16, 2011 16:06


Між ремонтом та роботою ще встиглося помалювати чучуть для Андрія Хадановіча, шо просто прекрасно.
Андрію та Марийці дяка.



НАТАТКІ ТАТКІ

Татка сеў пісаць нататку,
А малая - скок на татку.

Цап яго за бараду:
Беражыся - я іду!

Татка, хто спаймае мячык?
Татка, я хачу да качак!

Паглядзець на ліхтары,
Пакатацца на шары!

Пагайдацца ў парасоне, 
Рыцца лыжкай у вазоне!

Паляцець, як Віні Пух!
Лепей, татачка, удвух!

Татка, дай зубную шчотку!
Пакажы вунь тую фотку!

А цяпер здымі з каня
І сьпявай пра зубраня!

Ой, парваўся мой блакноцік!
Што за лужына? Кампоцік!

Зьела на вячэру блін,
Крэйду, фарбу й плястылін…

Карацей, замест нататак -
Вэрхал. Зь вершамі ў дадатак:
Для дзяцей, іх мам і татак.

ще декілька картинок тут та тут:
Previous post Next post
Up