Шкляная гара...

Mar 03, 2013 19:00

Выкладваю новы стары тэкст. Напісаны ўжо даўно, але ў сувязі з памерлым цвёрдым дыскам - адноўлены толькі цяпер. Тэкст напісаны для Axis Mundi і мне вельмі падабаецца. Ён перагукваецца з гіпотэзай пра балцкае паходжанне радзімічаў, казкай "Іван Знайдзён і Шкляныя горы" і архетыпам гары, як сусветнай восі.

Шкляная гара

«Ёсьць гара, надзвычай высокая, стромкая, непрыступная скала, якая называецца Анафеляс, куды цені ўзьбірацца мусяць. Таму для хутчэйшага на яе ўзьбіраньня неабходныя даўгія пазногці, пазуры зьвяроў, зброя, коні, слугі і да т. п. І чым багацейшы чалавек, тым цяжэйшы для яго пад’ём, таму што зямныя набыткі абцяжарваюць душу - бедны, лёгкі як пёрка, можа ўскараскацца на гару, калі пры жыцьці не зьневажаў багоў. Інакш грэшнага багача абрабуе цмок Візунас, што жыве пад гарой, і, таксама як беднага грэшніка, панясуць багацея лютыя вятры. Боская істота, што жыве на вяршыні той гары, поўная справядлівасьці і судзіць памерлых у адпаведнасьці зь іхнімі жыцьцёвымі ўчынкамі. Кожны паводле яе суду атрымлівае ўзнагароду ці вечнае пакараньне.»

/Тэадор Нарбут, Пра суд божы, неба альбо пекла. "Старажытная гісторыя літоўскага народа"/
Заві мяне Іванам Знайдзёнам,
Я іду да Шкляной гары.
Не пераможаны ды нескароны,
Бо полымя маю знутры.

Узгадаваны Лясным уладарам,
Ведаю мову звяроў,
Птушак, рыбаў, падземных пачвараў.
Мой голас - Турыны роў.

Мядзвежыя кіпці драпаюць шкло -
Да вершыні ўзыходжу наверх.
Унізе сатлелі дабро ды зло,
Я наверх ўзяў добры разбег.

Мой шэры ваўчыны сябра,
Мой верны лясны пабрацім,
Верагоднасць дажыць да заўтра
Імкліва знікае як дым.

Але далезшы да верху,
Мы з Ім станем адным.



Par Stromberg

axis mundi, paganism, poems

Previous post Next post
Up