Шпацыр

Jan 21, 2013 21:00

Прагуляліся ўчора з Дзіанай па горадзе. Пачалі свой маршрут з крыніцы, што паміж Мельнікавым лугам і аэрадромам. Можна меркаваць, што гэта вытокі рачулкі Струпіцы, што зусім знікла з мапы гораду, але засталася балотцамі, абрывамі "Забегу" і Падгорнай, ды перыядычнымі абваламі асфальту на Хатаевіча.

Альбом: Шпацыр 20/01/2013


Потым мы дайшлі да гарадзішча мысавога тыпу, што у "радзмаскім" коле мы завем струпіцкім. Гарадзішча было пакінута насельнікамі ў 12-13 стагоддзях, мабыць з-за мангола-татарскага нашэсця. Калі б гісторыя пайшла трохі інакш, то цэнтр горада мог бы быць тут, а не ў парку.

Альбом: Шпацыр 20/01/2013

З-пад схілаў узгорка, на якім раскінута гарадзішча, б'юць крыніцы, якія раней неслі свае воды да Струпіцы.

Альбом: Шпацыр 20/01/2013

Ад гарадзішча мы прайшліся ўздоўж чыгункі і выйшлі на Падгорную. Падобна на тое, што канава на гэта вуліцы - яшчэ адзін след рэчкі, што сыйшла ў мінулае. Улетку тут практычна можна аглухнуць ад жабінага хору, а цяпер толькі шум машын і млынкамбінату. Млынкабінат выглядае да крайнасці маркотным месцам. Безвыходнасць.

Альбом: Шпацыр 20/01/2013

Мы дайшлі да парку. Нягледзячы на тое, што ён ужо нават паспеў надакучыць, мы прымудрыліся знайсці там нешта новае. Мяне рэдка цешыць тое, што прынята зваць street-art. Але птушачка са свастычным узорам - нешта!

Альбом: Шпацыр 20/01/2013

А на вуліцы Камісаравы мы знайшлі яшчэ адзін арт-аб'ект. Не ведаю хто і навошта гэта зрабіў, але выглядае пацешна. "Ды на плоце мы ваш гламур круцілі!" - як бы кажа нам невядомы аўтар інсталяцыі.

Альбом: Шпацыр 20/01/2013

Наш шпацыр скончыўся ў Манастырку. Дзе на Басавай гары захаваліся рэшткі могілак. Дзве магілы (з пяці што захаваліся)належаць нашчадкавым ганаровым грамадзянам Гомелю Дрыбінцовам. Гэта быў заможны стараверскі купецкі род. Падрабязней пра могілкі і пра Дрыбінцовых можна пачытаць тут.

Альбом: Шпацыр 20/01/2013


Альбом: Шпацыр 20/01/2013


Альбом: Шпацыр 20/01/2013

А вось яшчэ тры магілкі, да якіх, нягледзячы на тое, што не першы раз бываю тут, я раней не падыходзіў. Яны канечне не настолькі дзівяць увагу веліччу каменя, як тыя, што былі вышэй, але дзівяць датамі.

Альбом: Шпацыр 20/01/2013

Альбом: Шпацыр 20/01/2013

На гэтым усё :)

photo, Гомель, radzimas

Previous post Next post
Up