Эмісары Вялікай уладаркі варон у Гомлі?)

Sep 13, 2012 00:33

Цікавае назіранне зрабіў. Да ўжо звыклай крамы "Веста", недалёка ў мяне тут на Сяльмаше, дадалася нейкая ўстанова - "Элизиум". Абступаюць такімі назовамі, і змяняюць славесную геаграфію роднага раёну)))

А яшчэ нядаўна ехаў на тралейбусе, і ўбачыў рэкламу канторы з назовам кшталту "Моррыган". Гэта мяне наогул рассмяшыла. Кантору пры гэты нейкая абучальная....мабыць пайсці у вучні да іх запіcацца? %)

Не магу ўзгадаць, прыкол гэта ці на самой справе недзе было, але турфірма з назовам Сансара - з'ява з гэткага ж шэрагу


mythology, mystic, Гомель

Previous post Next post
Up