Я даўно ўжо чуў, пра нейкі стары дуб недзе за Сонечнай. Нарэшце, дзякуючы Сашы Кавалькову, у мяне атрымалася туды патрапіць.
Крыху спазняючыся мы сустрэліся ля помніку рысі і парушылі ў лес. Паўтары гадзіны шпацыру па лесу, гэта канешне не сярод бятону і асфаьлту, але спёка і камары рабілі сваю чорную справу, атрутваючы наш паход. Але месца, было вартым усіх пакутаў.
Квінтэсэнцыя асноўнага міфа - дуб спалены Перуном. Цёмра лісцянага лесу, воглы водар балотаў, спалены дуб, і невядома кім прыцягнуты камень - стваралі адчуванне сабе па-за часам і па-за прасторай. Нешта спрадвечнае, сапраўднае.
А што мы рабілі там? ...пагаворылі пра паганства, пра тутэйшасць і карані, пра балтаў. Пралілі піва на вогнішча, камень і дуб.
Як кажа, адзін мой сябра: "Галоўнае ў паганстве - правільна праліць піва."
Ваш сябра і
viten Казачнае балота
Спадзяюся, што пазней выкладу шчэ крыху здымкаў.