(no subject)

Sep 18, 2017 13:53

Цікава запар чытаць творы аднаго аўтара. Яе казкі мне даспадобы, але самапаўторы і хвалюючыя тэмы, якія перапаўзаюць з адной кнігі у другую, пачалі ўжо ў вочы кідацца.

Разумненькая прагматычная гераіня, якая ў магічным свеце як правіла мае ці дужа нізкі патэнцыял ці зусім пазбаўлена здольнасцяў, у працэсе дзякуючы сваёй прыроднай упёртасці, сіле волі і арганізаванасці ставіць на месца ўсіх магаў, а аднаго -- крутога -- абавязков атрымоўвае сабе ў якасці мужа. Нічога супраць не маю, хабалкі і дуры ў фэнтэзі проста запоўнілі сабой усю свабодную прастору. Забаўна, што ўжо ў некалькіх творах у яе з'яўляецца такі сабе трыкутнік, у якім за яе змагаюцца юнец блакітнакроўны і палкі і такі сабе ўжо маг з вопытам, часта старэйшы трохі. Ну ці не трохі. Выбірае зразумела гераіня ў выніку больш вопытнага.

Але цікава вось што. Калі гераіні мне ў прынцыпе ўсе сімпатычныя, яны там рознымі рэчамі цікавяцца, так што ў прынцыпе могуць сыйсці за ўнікальныя вобразы. То нешта ўсе яе мужчыны мяне сталі раздражняць. Мо сваёй неідэальнасцю) Усё ж ад такіх кніг хочацца, каб хоць герой і не быў дасканалы, але не хацелася сплюнуць і мацюкнуцца ад некаторых іх учынкаў.

А так лічыць гэта самапаўторамі ці стылістыкай і характэрнай тэматыкай? Я сама такім грашу. Ды і калі ўзяць тых жа Дзячэнка, яны та намагаюцца браць розных персанажаў, але нешта такое вось прасочваецца. Псіхалагічныя выверты і надрывы для іх дужа характэрныя. Увогуле такі творчы тандэм выгадны, ёсць магчымасць брацца за любы тыпаж...

роздумы

Previous post
Up