У гэтым годзе трохі сумны настальгічны пост атрымаўся) Тут я пакажу сваю леташнюю елку, у той раз неяк рукі не дайшлі.
Увогуле ў Каіры не праблема набыць сабе штучную елку. Прадаюцца нават нейкія і жывыя піхты дрэвы. Цацкі мы шукалі ці ў Замалеку (раён, дзе шмат замежнікаў) ці ў Геліопалісе (здаецца хрысціян там дастаткова). І ў першы год усё было такое... Птушкі з гэтага фота сталі развальвацца амаль адразу)
А так паступова нешта пачало збірацца. Агульнай стылістыкі так і не выйшла прытрымацца, бо і бліскучыя набываеш, і рукі цягнуцца за нечым такім)
Ці такім) Керамічным) Жахліва непрактычна, але не купіць немагчыма)
Зорка ў нас умоўна замяняла верхавіну) Вельмі, вельмі ўмоўна)
Снегавік)
Цукерка.. У мяне ўвогуле нейкі смутак-настальгія па дзяцінству, калі не было гэтых аднатыпных шароў. Я ў сілу сваёй адукацыі мусіла б імкнуцца зрабіць нейкую вытрыманую ў адным стылі елку, але пакуль і не набралося цацак на тое, каб быў выбар.
Дзед гліняны. Яшчэ адна найнепрактычнейшая цацка, але немагчыма было прайсці побач.
Вярблюд насамрэч мусіць быць бралком, але таксама павісеў.
Такая вось выйшла салянка)
Віншую ўсіх з імкліва надыходзячым 2017-ым і наступнымі Калядамі. Спадзяюся, ён будзе лепшы за папярэдні.