(Untitled)

Oct 16, 2016 02:41

Ура! Рэліз новага альбома Мельніцы адбыўся! Пайшла слухаць))))

Калі каму цікава, можна азнаёміцца ТУТ.

Заўтра напішу ўражанні мабыць)

ПС. Па першаму праслухоўванню -- нармальна! Я чакала горшага, мне не падабаліся канцэртныя запісы некаторых новых песен. 

музыка, Мельніца

Leave a comment

volhafranco October 16 2016, 01:33:58 UTC
бясплатнае праслухоўванне толькі для наведвальнікаў зь беларусі, расеі, украіны і казахстана, от жаж.
ну нічога, я сёньня земфіру паглядзела-паслухала на юцьюбе ;-)

Reply

ofeliya666 October 16 2016, 09:37:05 UTC
Ды ладна, е ж розныя праграмы)
Вось табе тады лінк для юцюба, а я та думала, хто на ім слухае?)))
https://www.youtube.com/watch?v=8Ze1BYkDohs&feature=youtu.be

Раскажаш потым уражанні?)

Reply

volhafranco October 16 2016, 10:21:30 UTC
дзякуй! во цяпер іншая справа, я ж дыназаўр, і ўмею слухаць толькі на ютубе ды вкантахці =)

Reply

ofeliya666 October 16 2016, 10:39:16 UTC
Ха, так нейкія разумнікі яшчэ ўначы пазалівалі туды песні) Я пасля гэтага паста дадумалася праверыць.
Гм, мне чамусь здавалас, што вы там спіце ў гэты час ) А, у вас мабыць раніца)

Reply

volhafranco October 16 2016, 23:31:53 UTC
у нас на шэсьць гадзінаў меней, чым у менску =)

Reply

volhafranco October 16 2016, 23:32:56 UTC
а альбом нічо такі, ну але я не тое каб фанат мельніцы, таму больш нічога і не скажу, мабыць =)

Reply

ofeliya666 October 17 2016, 00:09:28 UTC
Ааа, а я ўжо ўзрадвалася, што знайшла аднадумца)))) Ну я там у любым выпадку пост напісала па песням, калі цікава)

Reply

volhafranco October 17 2016, 00:17:35 UTC
не, ну я не фанат, але паслухаць нармальна так. у мяне трохі дысананс бывае зь ёй, бо чамусь расейская маёй галавой не ўспрымаецца як мова для фольку.

Reply

ofeliya666 October 17 2016, 00:19:59 UTC
ОЎ, а якая мова табой успрымаецца для фольку? Ну, насамрэч, мне больш ніякія расейскія гурты фольк ніколі і не падабаліся, згодная, гучыць дзіўнавата. Але да ўсяго іншага я лічу, што яна далекавата ўжо сыйшла ад фольку. ДЛя мяне міфалагічныя вобразы ў вершах не роўна фольку..) Гэта ў першым альбоме ваўкалак гэта ваўкалак, а ў апошнім ну як бы не, мастацкі вобраз. На мой погляд вядома)

Reply

volhafranco October 17 2016, 02:36:47 UTC
сапраўды, яно гучыць нібыта трохі як фольк, але як бы і не зусім... у сэнсе, гэта ж не фальклор зусім, проста матывы нейкія такія... а так расейскага ні фолькавага, ні больш падобнага да мельніцы нічога і не прыгадаю, яно ёсьць, вядома, проста я не слухаю асабліва. мне з расейскага толькі рускі рок заходзіць добра, дагэтуль, мабыць таму, што зь дзяцінства.

Reply

ofeliya666 October 17 2016, 10:45:31 UTC
У мяне гэта ўвогуле адзіны гурт з расейскага застаўся, але затое я верная фанатка)))) Расейскі рок быў у дзяцінстве актуальны, а зараз нешта зусім не чапляе. Увогуле я прыехала і здзівілася гэтай расейскай інфармацыйнай прасторы, адвыкла ад яе зусім. На пачатку дзіўнаватае было адчуванне. Мне і выбары іхнія былі фіялетава, ну зразумела, што яны адаб'юцца на нас, але каб вось так ажно сачыыыць за імі... Сапраўды такое адчуванне, што тут у нас усё вакол яе круціцца)

Reply

volhafranco October 17 2016, 11:01:49 UTC
вось гэта сапраўды дзіўна... увогуле, гэта ж я не была з 2012 года ў беларусі, а не жыла аж з 2009, дык я нібыта інфармацыйнае поле адсочваю, але яно такое сабе спецыфічнае, дык я слаба ўяўляю, як яно насамрэч, ну, што там людзі кажуць, якія тэлек глядзяць, ці якую папсу круцяць на гандлёвых кропках. у мяне ўчора запытаўся адзін знаёмы, ці стала папулярнай песьня "ай лов беларусь", якую на эўрабачаньне адпраўлялі ў 2011 годзе, а я разумею, што ну вось праўда, ня ведаю.
а пакуль у мяне іншы шок, званіла маме ў скайп, мама ў маскве жыве, пытаюся, ці чула, што ў менску было (на наступны дзень пасля бензапілы). яна такая, не, а што такое? а мне дзіўна, бо па фэйсбуку адчуваньне, нібыта другі тэракт адбыўся, вось як у 2011. распавядаю, а яна: аа, так, нешта паказвалі ў навінах, я думала, што гэта недзе ў расеі. як мама магла не заўважыць, што гаворка ідзе пра менск? і як для гэтага мусілі падаваць інфармацыю? бо мне нешта падавалася, што пачуць адзін раз "мінск" для яе ў прынцыпе дастаткова было б...

Reply

ofeliya666 October 17 2016, 11:59:42 UTC
Здаецца песня папулярнай не стала) Але як бы я і асаблівай папулярнасці песні Калдуна не заўважыла ў свой час, а мая сяброўка з Кіева казала, што ў іх напрыклад круцілі паўсюль. Не думаю, што песня з 6-га месца магла быць менш папулярнай.
Ну... Кожны чалавек сваю інфапрастору для сябе стварае, гэта зразумела. І навіны выбірае, якія хоча бачыць.

Reply


Leave a comment

Up