Егіпет

Jul 12, 2016 14:30

Хм. Я хацела зрабіць большы пост, але некаторыя працы ў мяне не адфотканыя, а адну дык я ўжо месяц не магу да ладу давесці, хаця там 5 секунд справы. Так што выкладу тое, што хаця б вісіць у мяне ў тэчцы віртуальнай. Усе малюнкі А3.

Гэта яшчэ з мінулага года. Таксама сумняюся, выкладала і не. У мяне ў скетчбуку быў  эскіз, памятаецца, тут вывешвала. Танец дэрвіша. Пасля гэтага грандыёзнага відовішча ў Старым Каіры тое, што паказваюць у гатэлях, выглядае, мякка кажучы...ну слаба)



Вечаровы Ніл. У працэсе мой мозг ламаўся, бо я нафоткала шмат рэфаў, але з іх можна было браць толькі асобныя дэталі, а сваё ўражанне пра колеры я трымала ў памяці.


Вось наконт гэтай працы я моцна сумнявалася, выкладала яе ці не. Прабачце, калі выкладала, я яе не знайшла быццам бы ў папярэдніх пастах. Ну, тут усё было б добра, але галава ў дзяўчыны велікаватая) Дзяцей складана ў прапорцыях маляваць. Таксама яшчэ з мінулага года, бедуінка з Дагаба. Але затое па колеру так, як я і ўбачыла.


Па матывах Белай пустэлі. Атрымаўся іншапланетны пейзаж у стылі старой фантастыкі, кхм)


Гэтая сцэнка даўно ў галаве сядзела, у скетчбуку таксама быў эскіз.


творчасць, акварэль

Previous post Next post
Up