(no subject)

Jun 28, 2016 16:57

Хочацца які-небудзь файны фантастычны пажадана пра космас фільм паглядзець. ФФФ карацей)
Мо я нешта не ведаю, а яно ціха недзе існуе і чакае свайго часу? Раптам нехта параіць)

Што падабаецца:

1. Бягучы па лязу брытвы. Абсалютна сучасна і стыльна і прыгожа глядзіцца. Мы здаецца маем адрэстаўраваную версію, але чаму не.

2. Праметэй. І страшна, і грандыёзна, і цікава пра паходжанне людзей. Чужых не хачу, гэта жахлівік, хоць і якасна зняты)

3. Інтэрстэллар. Загледжаны да дзірак, але з планетай, дзе гадзіна -- 7 гадоў, я б хацела нешта яшчэ такое ж бяслітаснае але не злое пра космас)

4. Адысея Кубрыка. Ну тут без каментаў.

5. Гары Потэр, ха-ха. Але сам ён загледжаны пад прымусам да дзірак, ужо не магу больш. Але нешта такога тыпу, але не тупое і зусім наіўнае. Мы та канешне чакаем Фантастычных звяроў, але калі яны яшчэ буууудуууць.

6. 13 паверх, як ні дзіўна. Вось Матрыцу не цягне пераглядаць, а гэты за апошнія паўгады 2 разы ўжо бачыла. Стыльна і атмасферна, і лірычна-сумна.

7. Total Recall, што таксама дзіўна. Я яго год назад паглядзела, і нават Шварцэнэгер у мяне не выклікае некантраляванага гневу)

8. СтарТрэк фільмы. Бачыла ўсе, і новыя таксама падабаюцца, але іх усяго два.

9. Ну і тааак, мяне ў другі раз прапёрла наконт Х-мэнаў, і як бы новыя фільмы падабаюцца больш. Але больш ніякіх супергерояў не хачу, ні Дэдпула, ні Айранмэна, ні Капітана Амерыку.

10. Ці вось напрыклад Экзістэнцыя. Харошы фільм жа. А за пісталет, складзены з костак, асобны рэспект)

А, ці мультфільмы яшчэ якія!
Падабаецца:
1. З апошняя Заатопія. 10 балаў за цынічнага мілага Ліса) І за лемінгаў)
2. Сэн і Ціхіро Міядзакі.
3. Песня мора.
4. Прынцэса Кагуя.

Хачу такога, каб душа разгарнулася, потым згарнулася, потым зноў разгарнулася)))) Калі парадаў не будзе, зноў будзем глядзець пра нацыстаў) Гэта не пагроза, а канстатацыя факта)

КіНО

Previous post Next post
Up