Дагаб

May 10, 2016 15:00

Цяжка пісаць дубль-пост, калі адзін ужо быў зроблены (для адмысловай суполкі) на тую ж тэму. Але змусіла сябе сабрацца. Дык вось маё падарожжа ў карцінках)




Ехалі мы так доўга, што мне ўжо ўсё на свеце паспела надакучыць. Але я вельмі люблю сядзець на першым месцы, тады можна свабодна назіраць за кіроўцай і за дарогай.


З рукамі я намучылася, але што зробіш.


Наступны блок ужо -- персанажы з пляжа. Там шмат розных каларытных, асабліва тыя, якія віндсёрфінгам займаюцца. Гэты па памяці.


Здаецца то была групка немцаў, якія любілі проста патрындзець у вадзе. А я нешта наіўна думала, што так толькі егіпцяне робяць) Са мной потым гэтая цётачка віталася, калі я побач праплывала. І з такой інтанацыяй, што тыпу чаго гэта я няветлівая такая. Во, інтанацыя як у Гары Потэра, калі ён выпіў Фелікс Феліціус і размаўляў са Слізнортам, казаў "Сэр!".


Мая чарговая спроба развесці жывапіс у маркерах. Заўжды яна няўдалая. Ну не выходзіць. Хаця памятаю ў мяне быў невялічкі дыспут на гэту тэму з адным чалавекам тут, які сцвярджаў, што не, пейзажы і менавіта горы спакойна можна рабіць маркерамі. Мо ў каго і атрымоўваецца...


Таксама дамы па памяці.


Гэту я на днях новымі маркерамі дабіла. Яна выглядала дагэтуль досыць змрочна, а з рознымі колерамі (дзякуючы Алвану) цяпер нават і нічога.


Дагаб я люблю. Сядзець у рэстарацыі на беразе мора...


Спадар-кот, як і заўжды, спакойна залез на канапу насупраць і ўлёгся дрыхнуць, як гаспадар. Калі прынеслі ежу, нават вухам не павёў, бо там быў толькі суп і марозіва, не надта каціная ежа мабыць) Разбэсціліся яны тут!)))


Вось гэтая мне падабаецца. Атрымалася так, як я хацела. Але праўда не з першай спробы. І дарэчы гэтая кавярня трохі аднавіла інтэр'ер, цяпер у іх чыстыя жоўтыя падушкі, ваў! І канешне афіцыянты нас памятаюць. Вось па магчымасці ездзіць у Дагаб я буду сумаваць.


Гэта я пасля першага (ці другога) дня вучобы на ровары ўпала на падушкі, і, пакуль чакалі замовы, малявала інтэр'ер. Люблю дагабскія кавярні, яны прыгожыя...


Пакуль малявала, злавіла на сабе позірк мясцовых егіпцян, якія радасна мне падміргвалі. Як толькі глядзела на іх, адразу пачыналі абодвума вачыма па чарзе, і ўсміхаліся. І гэта пры "жывым наяўным мужы"! Ыхыхы))


Мясцовая моладзь. Цікава, ці пайшлі яны потым на фестываль? Я ўвечары пасля мора і ровара ўжо нічога не магла рабіць, ледзь пасля вячэры хаця б 2 гадзіны вытрымлівала. Але якое там неба! Зноў задзейнічала падзабытае прылажэнне-дапаможнік для такіх дамарошчаных астраномаў як я. Юпіцер было выдатна бачна, як і Марс. І я ніколі не стамляюся глядзець на Арыён, які ў нашых шыротах я  змагла злавіць толькі ўзімку.


А гэта якраз мой дзень "іспыта". Бачны намёт, там ужо пачалі каля возера раскладаць лагер, а потым і сцэну для фестываля. І сёрферы рассякаюць.


У апошні дзень я паднялася, каб сустрэць сонца, ну і вось ён, дзень у сэнсе, выйшаў досыць прадуктыўным у супрацьвагу папярэднім, дзе я мабыць проста валялася на пляжы, не памятаю)


Яна ж пабліжэй. Дабіваю гэты нататнік як магу) Калі ён ужо скончыцца?) На гэтым этапе ўсе блакітныя маркеры амаль пасціраліся, і стала зусім цікава) Але мне гэта падабаецца выява, падобная на ілюстрацыю.


Не атрымалася па кампазіцыі, то стала эксперыментаваць са шрыфтамі. Увогуле я ўсё хацела паўтарыць колер гор, і ўсё не выходзіла...


А вось гэта ўжо атрымалася так, як я хацела.


На той момант я ўжо парадкам згаладнела і бегла на сняданак, які вось-вось павінен быў пачацца. І тут пабачыла фінікі ў такім кантрастным святле, не змагла ўтрымацца. Хаця я спрабую "завязаць" з маляваннем э расліннасці.


Добра, што я захапіла сваю сінюю асадку, яна ратавала проста ў некаторыя моманты пры нястачы матэрыялаў. Думаю, нават у Шарме наўрад е маркеры. Хто б сумняваўся, у інстаграме яна сабрала ці не найбольш лайкаў.


І апошняя ўжо пад час вальяжнага ляжання на пляжы. У той дзень на вялікія выходныя папрыязджалі сем'і мясцовы, і хоць мы і занялі першую лінію, усе гэтыя крыкі дзяцей (па 4 штукі) хутка выгналі нас на другую. Затое можна безпакарана маляваць амаль аголеную натуру. Але яна яго потым прыкрыла ад сонца)


Люблю я Дагаб)

Дарэчы калі выбраць цэтлік Дагаб, то бачныя толькі малюнкі ў ім. І адразу так заўважаецца прагрэс у маляванні людзей і катоў!))) Прыкольна) А то той першы кот быў рэальна страшны) Хаця ў тых, старых, былі свае цікавыя знаходкі, канешне...

малюнкі, малескін, творчасць, Егіпет, маркеры, замалёўкі, Дагаб

Previous post Next post
Up