Я тут ужо зусім заблыталася, што паказвала, а што не) На некаторыя рэчы ўвогуле забылася... Ну вось напрыклад... Гэтыя працы я зрабіла, калі малявала майстар-клас для часопіса
ALOVAK.
Дакладней я падбірала фоткі, і вырашыла спыніцца на Варшаве тады, бо яна з усяго апошнім часам наведанага была найбольш візуальна да нас набліжанай. І ў мяне застаўся незакрыты хех гештальт на тэму "А Ваву та я і не намалявала".
Рог вуліцы побач з гатэлем.
Бібліятэка, якая мяне найбольш уразіла ў Варшаве. Яна як быццам са старонак кніг Кіра Булычова сыйшла)
І мост, каторы потым стаў асновай майстар-класа)
Так што ў мяне цяпер цэлых тры працы па Варшаве, хоць і зробленыя на паўгады пазней. У такім "стылі" я з таго часу не малявала, эксперыментую цяпер)