Эксперыменты

Apr 05, 2016 12:00

Два месяцы я тут нічога не паказвала, ха-ха. Не тое, каб я нафантаніравала за гэты час так шмат, але нештачка е каб паказаць. Увогуле я сутыкнулася з дылемай, што бывае раблю такі сабе эскіз у сваім на дадзены момант улюбёным крафтавым нататніку, а потым нейкую працу паболей. І ці то "эскізы" паказваць з працамі, ці то з серыяй "скетчбук", ці то дубляваць... Ну, пагляжу, як пойдзе.

Зроблена па матывах Бахарэйі. Па памяці вядома. Бывае бачыш нейкі прыкольны вобраз, і не тое што замаляваць, нават сфоткаць не паспяваеш. Ну ці рызыкуеш раптам нарвацца на непрыемнасці, хто іх ведае, тых бедуінаў) Таму як кажуць, усе падзеі і персанажы з'яўляюцца прыдуманымі, і падабенства з рэальнымі з'яўляецца выпадковым!)
Калі па самой замалёўцы, то яны ўвогуле любяць сядзець у сваіх нішах-уваходах, разваліўшыся на стульчыку, і паліць кальян. Ці проста сядзець. Гэтага спадара я бачыла на запраўцы.



А спачатку была такая для памяці. Ёсць яшчэ трэці этап, на А3.


Гэтая замалёўка мне падабаецца. Я ўвогуле ў пошуках свайго стыля (і ў дачыненні да людзей), бо тое, што ёсць, мяне не задавольвае. Таксама па памяці, я высунулася з вакна, каб даведацца, як выглядаюць спадары, што збіраюць старыя рэчы, і вось што пабачыла. І так, яны крычаць "бэкья", і з арабскай гэта не перакладаецца, гэта нейкае левае неарабскае азначэнне для старога хлама. Рэдка тут пабачыш такога восліка чорнага з белымі плямамі. У мяне яны заўжды выходзяць чамусь гуллівымі залішне, выглядае так, што ён ледзь не ў галопе, а насамрэч змрочна пляцецца)


Я тады набыла сабе белы смярдзючы маркер і брашпэн такога вось дурацкага карычневага колеру. Бо іншыя былі яшчэ горш, ага. І спачатку прыдумаўся дзіўны сюжэт пра бочку, а потым зноў жа па памяці жанчына з кавярні. Брашпэн мне падабаецца па форме. А бяліламі я ніяк не нацешуся, вось проста выратаванне для гэтай паперы. Як разварот гэта поўная фігня канешне, 2 асобныя карцінкі, я такое не люблю вось. Але бываюць сюжэты, якім шмат месца не патрэбна, то што зробіш...


І... та-дам! Зноў па памяці! Нават не сфоткала. У нас быў такі сабе хамсінчык лёгкі, і ўсё было прапыленае, таму гэтая замалёўка мала чым адрозніваецца па колерах ад рэальнасці. А ўласна мне спадабаліся рэтра-кругляшы на мінарэце, там такая напоўненая разнастайным рытмам прастора атрымалася, прам сапраўдны ўрбаністычны пейзаж за мозга касці. Каменныя джунглі! А для мясцовых я вечная крэтынка (ды і здаецца для свайго хлопца таксама :), бо ці раптоўна спыняюся і з адсутным выглядам пялюся на невядома што, ці як тут -- мяне цягнулі за руку, а я ўвесь час азіралася назад. Чаго там тая белая хавага (прабачце за таўталогію) пабачыла цікавага ў тых высотках, думаюць мабыць яны) І тут у мяне ўзнікла нечаканая філалагічная праблема, бо я не ведаю, як правільна сказаць Хавага-жанчына. Калі яны таксама а дадаюць напрыканцы...


Па матывах пляжных замалёвак. Гэтыя птушкі (не ведаю, галкі гэта ці вароны) у Сохне ўвесь час тусяць, ежу падбіраюць, перакрыкваюцца, рэчы спрабуюць расцягнуць. Па маіх назіраннях пачуццё гумару ў іх дакладна ёсць)


Яшчэ адна такая ж з пляжа.. Па матывах...


Гэта бадай што адзіная зробленая з натуры, у бедуінскай кавярні ў Белай пустэлі. Мабыць дапрацую потым у нешта цікавае. А зараз тут бардак нейкі па праўдзе)))) Па кампазіцыі ўсё ок, але не хапае сярэдняга тона, я пераціснула некаторыя месцы.


А гэты сюжэт у мяне ў галаве вісеў даўно. І тут эскіз, па якому я ўжо зрабіла працу А4, потым пакажу. Яны так любяць некаторыя тут кепкі паверх нікаба надзяваць, выглядае трохі недарэчна. Між іншым ідуць размовы пра забарону іхнюю, ну бо любы барадаты можа схавацца пад такім.


Яшчэ адна не з натуры, і нават не з фота. Чарговая спроба занатаваць уражанні ад Белай пустэлі. І я зноў пераўпэўніваюся ў тым, што пейзажы ў мяне выходзяць лепш за людзей( Ну, пакуль я не здалася!))))


А са скетчбука атрымоўваецца дзённік, што мяне цалкам задавольвае) Толькі парадак трохі блытаны)  Ну і я эксперыментую, таксама карысна.

скетчбук, творчасць, замалёўкі

Previous post Next post
Up