Гм, неяк імкліва праляцела палова сезона Доктара, а я і не заўважыла.
Пакуль што я (зноў) не асабліва ў захапленні. Зрэшты, пасля сыхода Тэнанта я перыядычна вяртаюся да такой думкі, а ці не вырасла я з яго ў прынцыпе? Не магу вырашыць, і ўсё гляджу і гляджу.
Першая двухсерыйка выклікала на працягу ўсяго прагляду ў мяне толькі адну думку "што за фігня?". Я злобна і подла, зусім не па-фанацку лічу, што Мофат спісаўся, і гнаць яго трэба з шоў. На сустрэчу з новымі свежымі цікавымі праектамі. Пры ўсёй маёй любві да Мофата. Зусім я не зацаніла гэтую арку з Даўрасам. Ідэя пра тое, што ён сам стварыў сабе такога магутнага ворага тым, што кінуў яго на смерць у дзяцінтсве, пачуўшы імя (Даўрас, ага!) -- сама па сабе цудоўная. Але выцягнуць яе яны не змаглі. На мой погляд у іх досыць бесталковы сцэнар са шматлікімі проста прыцягнутымі за вушы момантамі дзеля нейкіх эфектных карцінак і дыялогаў. Гэта даўно ўжо фішка Сцівена Мофата, як мне падаецца. Чамусь уяўляю сабе ў галаву, як ён збірае на планёрку сцэнарыстаў і кажа "я прыдумаў прыкольны дыялог, а яшчэ Док павінен крута глядзецца з гітарай на танку, і яшчэ самалёты павінны завіснуць у паветры, дык падвядзіце ж пад гэта сюжэт, о Творцы!". І бедныя працаўнічкі пыхцяць і зводзяць як могуць, ажно пара з вушэй валіць. Вось да прыкладу Міссі -- добры персанаж, у меру злобны і камічны адначасова, але ёй і разгарнуцца не даюць, і ў сюжэт упарта пхаюць. Логіка паводзінаў узаемадзеяння Міссі і Дока даўно ўжо выглядае цьмянай, а для не "ісцінных" фанатаў увогуле картоннай і надуманай. "Я стварыла армію кібер-людзей з душ памерлых зямлян, каб ты нарэцше зразумеў, што ты такі ж злобны як і я" -- што, прабачце?
А Клара мяне па просту дастала. Як дасталі ў свой час Понды. Шкада, што яе не вывелі ў мінулым сезоне, як планавалі. Я шчыра дзіўлюся, калі чытаю ў кантакціке, як у некаторых людзей галава кружыцца ад такой "хуткай змены кампаньёнаў", усяго па 3 сезоны яны сядзяць на нашай глядацкай шыі. Калі гэта "хутка" то я трамвай) Мая ўласная адзнака з 10 -- 3.
Другая двухсерыйка ў цэлым мне спадабалася. Асабліва першая серыя, харошая атмасфера, лакацыя, цікавыя запамінальныя персанажы, таямніца, якая змусіла з нецярпеннем чакаць працягу. Шкада, разрулілі ўсё прымальна, але не бліскуча. Не так, каб я сказала, пасля прагляду адкінуўшыся на спінку фатэля, выціраючы з ілба пот, якое-небудзь "ох елкі!". Але ўсё лагічна звялі. І нават Клара асабліва не раздражняла. Адзнака 9 за першую серыю і 7 за другую.
Трэцяя двусерыйка досыць умоўная. Е першая частка пра вікінгаў. Яна адносна цікавая, ёсць смешныя моманты, і канешне Мэйсі Уільямс. Я не тое што фанат Гульні Прастолаў, але ведаю пра яе. Адзнака 7. Пераглядаць пакуль не хочацца, але праўда няблага.
Другая частка -- пра (спойлер) Мэйсі ў будучыні. Тут амаль няма дзеяння, толькі бясконцы дыспут паміж Докам і Эсхільдай, але назіраць за развіццём цікава. Цікава пабачыць, якім можа стаць чалавек у такіх умовах змушанай неўміручасці. І ў Мэйсі добра атрымалася паказаць жанчыну ў целе дзяўчынкі, змрочны такі погляд. Мая адзнака 8, пазней нават перагледжу. І -- ўра -- тут не было Клары!
Хачу адзначыць, што сцэнарысты дакладна нагнятаюць сітуацыю зашкальваннем мілаты ў адносінах дзяўчыны з Докам, відаць кампаньёнка сыйдзе асабліва трагічна. Трагічней за Пондаў?) За Розу? На бландынцы ў свой час я, прызнацца, рыдала, але тое калі было? Шэсць год, калі не больш, прайшло... Так салодка было ўсхліпваць пад цудоўную музыку Мюрэя Голда, эх, юнацтва... Апошнія сезоны толькі чакаеш, калі ж яны нарэшце зваляць і дадуць магчымасць іншым няўдачнікам-людзішкам пападарожнічаць з Выбітным Галіфрэйцам і пашырыць сваё ўяўленне пра Сусвет. Сам паласаваўся -- дай іншым адкусіць!)
PS: Да Капальдзі няма аніякі прэтэнзій. Зусім!