Як тебе не любити, Києве мій!

Oct 20, 2015 11:00

Абяцаны пост пра Кіеў) У ім я была, на жаль, вельмі мала і сонная, таму ўсяго тры. І я кавабурды на вуліцы выпіла больш чым за ўвесь апошні год, а менавіта цэлых 2 стакана)

Сафія. Такое я б і на сцяну павесіла ў сябе ;)



На гэту так і просіцца назва "Як тебе не любити, Києве мій!" %)
Хм, канешне я перабрала з апрацоўкай лінерам, але што ўжо зробіш. На пэўным этапе задні план быў проста маркерамі, і стваралася ілюзія паветра, але чамусь я яе прыбрала. Пабаялася разнастылёвасці мабыць. І кусты на першым плане не трэба было прапрацоўваць, ага.


Андріївський узвіз, каторы сам на сябе не падобны, я ведаю) Яму як бы нахілу не хапае, як мінімум. Але тут я замахнулася на высокі будынак і нешта там сабе паспрабавала праэксперыментаваць... І ўжо спяшалася на сустрэчу з сяброўкай... І ваапшчэ была галодная... Затое пазнаёмілася з мілым маленькім украінцам, каторы шчодра дзяліўся і раскідваўся са мной сваімі машынкамі. Як я зразумела, гэта яго бацькі там гралі побач. Адзіны ўзрост дзяцей, які я люблю, 4-5 гадоў.


Знайшла свае замалёўкі Кіева мінулага года для параўнання. Яны тут і тут, калі каму цікава. Зусім іншы настрой...

Наступнай будзе справаздача па Гародні)

Кіеў, Украіна, творчасць, маркеры, замалёўкі, вандроўкі

Previous post Next post
Up