Ура, я нарэшце вярнулася ў жж!) Хоць сёння і не самы ўдалы дзень для гэтага, выкладу тое, што збіралася акурат тады, калі ў мяне пачаліся траблы з нэтам -- рэштку замалёвак з Італіі, а дакладней з Рыма.
Базіліка Санта Марыя Маджорэ. Мне яна нават больш падабаецца за сабор Святога Пятра.
Палацін, як тут зрэшты і напісана) З гэтым прыёмам у мяне пакуль не вельмі, як бачна, але цікава працаваць ад свету, а не ад ценяў.
Рымскі форум!) Дарэчы тут адбылося маё самае жортскае расчараванне за ўсю Італію, калі мы выйшлі з яго і здуру купілі піццу ў нейкім кіёску непадалёк ад Капіталійскага музея. Ну як, мы былі галодныя, і гэта наша апраўданне, але ніколі, НІКОЛІ не набывайце там нічога) Шматок піццы быў вялікі, з сырам і мясам, але смакаваў як папера -- ў прамым сэнсе. Ані солі, ані спецый, нічога, што магло б хоць крыху палепшыць уражанне. Мне гэта нагадала, як я ў цэнтры Вены купіла ў свой час сасіску ў цесце ў сумнеўнага выгляду кіёску, унутрана ўжо настроіўшыся на праблемы са страўнікам, і яна была нармальная і смачная!)
Панарама Рыма, калі можна так назваць -- з Апельсінавага саду.
Ратонда Святога Стэфана нават у 2 экзэмплярах. Гэты храм мяне ўразіў найбольш у Рыме ў другое маё падарожжа па горадзе. Спачатку замалёўка на месцы ў 5 хвілін, ну бо разумееце -- плотны ж графік)
А потым дома вырашыла паўтарыць. Сухавата крыху атрымалася, эскіз лепш, але ў чым тут фішка... Мая мыльніца ніяк не хацела браць агульны агляд, то вось я такім чынам вырашыла ўвесь масштаб пабудовы занатаваць у памяці)
А гэта парк гм, у якім віла Баргезэ знаходзіцца. Як жа я ў працэсе змерзла, капец))) Сафіеўку ўкраінскую крыху гэтае месца нагадала дарэчы. Мы па плану павінны былі наведаць этрускі музей, але на той момант у нас ужо здарыўся перагруз мозгу ад колькасці інфармацыі, і мы проста ўвесь дзень гулялі.
Капіталійскі музей. Дарагі, але вельмі і вельмі круты і тут я ўзгадала, як мы ўдала схадзілі ў Уфіццы бясплатна. Яны вартыя сваёй славы, гэтыя музеі. Адзінае -- цяжка ўспрымаць столькі інфармацыі за адно наведванне.
Гэта, канешне, жахлівы жах, але хай будзе) Трастэвэрэ здаецца.
Ён жа. Такая кампазіцыя зазыўна вісела на ўваходзе ў нейкую краму :)
Маленькі востраў Ціберына)
Зноўку Трастэвэрэ)
>
Папярэдні такі пост пра Фларэнцыю
тут.