Ніл

Jan 26, 2015 13:38

Я дазрэла да паступовага выкладання замалёвак з падарожжа)

Гэтая зроблена ў нубійскім гатэлі ў Асуане ў першую раніцу новага года) У гатэль мы прыехалі ўвечары, і вельмі прыемна было раніцай выйсці з нумара і пабачыць Ніл. І сонца, і зеляніну) У Асуане ўсё ж цяплей... Дарэчы нубійская кухня вельмі мяне ўразіла, я ў роспачы, што не ўмею вылічваць рэцэпты ў працэсе "дэгустацыі") Тут вам была і курка, і чырвонае мяса, і рыс, і бульба, і суп, і нейкая тушаная гародніна... А паесці я люблю) І дарэчы гаспадар з намі выпіў гарэлкі. Ці то ён гм копт ці то на поўдні ўсё не так сурова... ;)

У Асуане, як высветлілася, Новы год такі святкуюць у адрозненні ад сталіцы. Машыны бібікаюць як шалёныя, людзі гуляюць па вуліцы, паўсюль прадаецца розная святочная атрыбутыка. Хто б мог падумаць...


Асуан, творчасць, Егіпет, маркеры, замалёўкі

Previous post Next post
Up