Сёння чацьвер, і павінна была быць БК, але я нешта пакуль пад уражаннем ад падарожжа па Нілу (па шляху Агаты Крысці, ыыы)))), што мне не да гэтага. Завяршаю свае нататкі з вандроўкі. Спрабавала сесці за Кажана, але думкамі я яшчэ пакуль ТАМ... Напалеон Орда егіпецкага разліву %)
Пераехала ў гэтым сэнсе ў інстаграм. Там прасцей посціць карцінкі, як ні круці( Я збіраюся...збіраюся тут павыкладаць замалёўкі. І маю планы таксама і на фоткі, раптам каму будзе карысна, калі ён надумае паглядзець у Егіпце нешта акрамя Шарма, Хургады і Пірамід) Луксор must see у любым выпадку)
інстаграм, калі каму цікава)