У мяне былі глабальныя планы на гэты тыдзень, але яны прадказальна абламіліся))) Так што вось... Крыху дарабіла папярэднія 2 старонкі ўсяго. Кніга ўжо дакладна пераносіцца на наступны год -- на студзень. Спадзяюся, што больш я не зацягну.
Па колеру сіні ЗУСІМ не адпавядае рэчаіснасці, ён ў рэале больш свежы. Але нешта мне лянота зноў лезці ў фоташоп і перапраўляць.
Жоўты ў вакне зрабіла ў шопе каб праверыць, выглядае нармальна. Паспрабую так жа ахайна заліць у рэальнасці..)