У Менску таксама можна нешта такое вось знайсці, як я люблю. Але мала)
А гэта, вядома, жахлівы жах, але хай будзе для гісторыі)) Апраўданне мне толькі тое, што я была страшэнна стомленая, і рукі ўжо ледзь крэмзалі па паперы, а мозг адмовіўся думаць) Да таго ж я сутыкнулася з такой вось праблемай у маркерах... Усе мае зялёныя чамусь глядзяцца надта ўжо танна на паперы, і я імкнуся іх не выкарыстоўваць. Да ўсяго мне не хапае рознасці тону. Адсюль гэты нечаканы ліловы на заднім плане.. Мо у мяне стэрэатып, забіты школай, але ўсё здаецца, што зялёнае зялёным маляваць -- не камільфо))