Паглядзела я трэці сезон American Horror Story і нешта так уразілася ў харошым сэнсе) Я глядзела першы, і ён хоць і моцны ў плане сцэнара і акцёраў, але занадта змрочны для мяне, жанр хорара я не люблю апошнім часам. Другі праігнорыла, а трэці апынуўся самае то -- гэткі чарнушны Хогвартс для дзяўчат)
Мне спадабалася дзяўчына-хіппі, каторая мела здольнасць ажыўлення і фанацела ад Стыві Нікс. Я цяпер з задавальненнем слухаю саўндтрэк, люблю я такое рэтра. Акцёры ўсё тыя ж і на ўзроўні. Джэсіка Лэнг супер проста! І іх там стыльна апраналі) І хэпі энд у гэтым сезоне быў)
А залішне крывавыя жорсткія сцэны я праматала %)
Кожны бачыць тое, што хоча -- ў выніку.. )