Манастыр Мантсерат пад Барсай, 50 км.
Гэта мая любімая замалёўка з усіх))) Там цудоўныя горы. Калі ёсць у Барсе 5-7 дзён, абавязкова раю туды з'ездзіць. У ідэале на яго 2 дні патрэбна, мы за 1 паспелі толькі палову. І туды трэ ехаць на канатнай дарозе.. ЫЫЫ!!!))))
У іх цудоўная калекцыя жывапісу ў музеі (асобна можна выдзяліць залу з рознымі выявамі Маці Божай Мантсерацкай). І, вядома, трэба наведаць іх храм і саму скульптуру Маці Божай. Мяне ВЕЛЬМІ ўразілі свяцільнікі, кожны з іх унікальны, яны маюць неверагодную разнастайнасць прыдумкі.