Казюкі

Oct 30, 2013 13:57

Казюкі, прывезеныя паўтары гады таму з чароўнай Вільні. Гарлачык падараваны сяброўкай на НГ у свой час)) Апошняя пастэльная праца, зробленая
на тым кантыненце дома.
Мне яна падабаецца тым, што ў папярэдніх працах я стала так імкліва правальвацца ў дэкаратыўнасць, а тут мне захацелася адчування жывасці жывой натуры, што я і імкнулася перадаць.



50*70, чорная папера, пастэль

Так што яшчэ пару пастэльных прац у мяне для жч знойдзецца, а там... не ведаю, што будзе. Вялікія фарматы я пакуль не магу рабіць.

маё асабістае, кветкі, пастэль, творчасць

Previous post Next post
Up