(no subject)

Sep 10, 2013 11:49

Гэтую замалёўку як я ні фоткаю-падцягваю ў фоташопе, яна ўсё роўна пагана на фота глядзіцца. Колеры не тыя, тон не той. Нюансы, а ў суме нешта не так...
А ў жыцці нічога. )))


Калі я над ёй "думала", да мяне падыйшла жанчына з 2 дзяўчынкамі гадоў 5. І стала спытваць, куды я параю "з вяршыні свайго вопыту" аддаць дзяцей на маляванне. Бгг. Я тую школу скончыла 7 гадоў таму, думаю, там шмат што з таго часу памянялася. Нават у Акадэміі за 2 гады ўжо такія каласальныя перамены ў праграме, што я тым студэнтам зайздрошчу...

Насамрэч я б аддала ў тую школу да 9-га класа. Хай навучаць асновам. Магчыма і каледж... І неяк гэтага дзіцёнка паралельна вучыць думаць самастойна, не баяцца эксперыментаў і парушаць правілы, каторым іх там вучаць. Бо калі слепа следаваць іх праграме, то можа атрымацца як у мяне -- нацкавалі як сабаку на пэўную тэхніку, пасля чаго ад малявання млосна шмат гадоў))) І перад вышэйшай адукацыяй папрацаваць год па прафесіі. Галоўнае, каб не захацеў працаваць далей)))) Ці паралельна ціхенька працаваць, хаця гэта цяжка( Тады ты прыйдзеш у вышэйшую адукацыю з дакладным разуменнем таго, што і ў каго браць. Бо я прыйшла поўным баўбесам, і ім жа і выйшла. Праца вельмі мозг прачышчае на тэму згубленага часу і магчымасцяў.
Усё гэта пранеслася ў галаве. Але я проста сказала "ідзіце ў каледж")))



А4, пастэль

маё асабістае, пастэль, творчасць, замалёўкі, роздумы

Previous post Next post
Up