(no subject)

May 10, 2013 01:29

Ліван, канешне, з'яўляецца пакуль самым экзатычным месцам з усіх, дзе я бывала. Хоць і не такім экзатычным, як я чакала. Што ў прынцыпе не магло не парадаваць))

Самым напружаным быў момант у аэрапорце, калі атрымоўвала сабе візу. Асабліва калі ўлічыць, што я незамужняя дзяўчына да 40, каторая па ангельску не размаўляе ад слова зусім. Над пашпартам, канешне, яны завіслі, насілі ў свой "штаб", правяралі на папярэднія візіты і, можа, наведванне ў мінулым Ізраіля. На запытанне "Кантракт???" адказала "Турызм", і да мяне нават неяк адразу згубілі цікаўнасць. Спрабавалі яшчэ нешта спытваць, але потым забілі на "ідыётку", каторая на сусветнай мове на прымітыўныя пытанні адказаць не можа. Паперку з браніраваннем гатэлю забралі... І пусцілі. Фууух, я перахвалявалася за гэты час не на жарт :)

ПС: Трыпстэр кажа, што я наведала 16 краін і 74 гарады. З каторых мінусуем Беларусь (адна штука) і беларускія гарады (12 штук). Няма мяжы ідэальнаму, канешне ;)
Previous post Next post
Up