(no subject)

Jan 21, 2013 12:33

Толькі сёння нечакана даведалася пра трагічную смерць Юрыя Гуменюка. Слоў не хапае... 
Думаю пра тое, наколькі людзям з тонкай душэўнай арганізацыяй цяжка жыць і мірыцца з усёй гэтай брыдотай, што навокал адбываецца. Мы ніколі не даведаемся, што там здарылася на самой справе. Але якой бы ні была намінальная прычына, у мяне адчуванне, што прычына якраз у гэтым -- у абсалютнай немагчымасці несці цяжар гэтага пастаяннага болю. Такі склад характару, такая душа -- гэта як з самага пачатку прапісвае трагічнасць у лёсе. 
Спадар Юрый любіў рыбак і велізарныя акварыўмы. А таксама рок старога пакалення і ўвогуле добрую музыку, што мне заўжды імпаніравала. І яшчэ ён быў таленавітым паэтам. 
Быў чалавек -- і няма. Абарвалася струна. 
Previous post Next post
Up