(no subject)

Jul 30, 2012 01:38

Схадзіла я на новы фільм пра Бэтмана -- проста СУПЕР!) Можна больш нічога і не казаць)
Цяпер трэба хе першыя 2 часткі паглядзець. 


Прыгожыя жанчыны, прыгожыя мужчыны ўсіх узростаў, экшн, крутыя машыны -- проста бальзам на душу))) "Галоўны" злодзей не ўразіў, але ну як бы фільм не пра яго. Асобны дзякуй за касцюм Эн Хатаўэй. Яна па сюжэту жанчына-котка, але вырашана гэта вельмі сімвалічна: яе акуляры нагадваюць вушкі ката, калі яны на патыліцы. Нафіг гэты "звярынец", калі ўсе апранаюцца пад жывёл. Бэтману гэта даруецца, бо ён хацеў стварыць сімвал сам па сабе.

Усе акцёры парадвалі. Такое адчуванне, што ім у радасць здымацца ў Нолана -- столькі там знаёмых твараў на ўсіх узроўнях. Гэры Олдман: ну чаму, чаму ён так непазбежна старэе, чаму ён не вечны?)) Джозэф Гордан-Левіт: цікава, што з яго атрымаецца ў акцёрскім плане. Марыён Каційяр: проста ідэал жаноцкасці і прыгажосці. Хатаўэй: нечакана ўпісалася ў вобраз. Крысціан Бейл як Бэтман: ОК.)))) Пералікам больш займацца не буду. Усе файныя, асаблівым сюрпрызам стаў удзел Оўэна з Торчвуда. 
А, ну засталося некалькі пытанняў. Матывы злодзеяў -- проста ўсё знішчыць?? І асноўнае -- чаму так Готэму не шанцуе, што на яго так і ляцяць розныя маньякі))) 

КіНО

Previous post Next post
Up