(no subject)

May 08, 2012 22:12

Карацей паспрабавала я тут новы для сябе фармат пад час маіх пілігрымак -- "што бачу, тое і спяваю..." Справа абсалютна няўдзячная, я вам скажу))))) Нейкія яны змрочненькія ў мяне атрымаліся і нярвовыя)))
Славакія.



Адразу скажу пра вось гэту карцінку -- сур'ёзна.. я НЕ хацела!))) Там былі такія цудоўныя палі і дымка, а атрымалася сядзіба сямейкі Адамс О_О Няхай прабачыць мяне любімая Польшча, але з гэтымі яблыкамі-вінаграднікамі проста бяда -- ў іх небяспечныя драпежныя сілуэты, як іх вось маляваць? ))))))


Усё ж, мабыць, гэта была Польшча. Хаця ці ёсць у Польшчы такія млыны паветраныя?


У Чанстахова мяне абляпілі дзеці. Адна дзяўчынка нават выдала феерычнае "PANI pięknie rysuje...", хаця я б гэта пенькным пасаромелася назваць.


Уражанне ад Італіі.


Аліўкавыя схілы.


Венскія прысмакі ў гасцёўні.


Італьянскія яблыкі там жа. Гэта яны ў сябе Дэсертам урачыста называюць.. ХА!)))


Асабліва Рым запомніўся чамусь макамі пасярод муроў.


Славакія -- краіна душэўных людзей, я б сказала :)


Адзін мой знаёмы, думаецца, зараз якраз у Вене... Пару тыдняў таму там было так, як зараз у нас. Хацела б я зараз туды. Вена -- яна цэльная такая сабе... ШТо б там яе ненавіснікі ні казалі.

малюнкі, Еўропа, маё асабістае, вандроўкі

Previous post Next post
Up