(no subject)

Sep 10, 2011 17:06

Паглядзела тут на днях адзін мульт, да якога рукі даўно не даходзілі -- Мегамозг. Фішка карціны ў тым, што галоўны герой -- як бы адмоўны і ўвогуле зло абсалютнае :)

Для мяне галоўнай фішкай стала музыка -- стваральнікі ў саўндзе прыгадалі шмат вядомых гітоў ад AC/DC, Майлка Джэксана, Guns 'N Roses і г.д.. А ну праўда, пад якую яшчэ музыку з такім кайфам можна рабіць СуперЗло, як не пад Highway To Hell ??? З лазерным шоў, мільярдамі суперробатаў...

Ну і быў там геніяльны дыялог, каторы працытавалі ўжо ўсе, каму не лянота.

-- Для двух Суперзлодзеяў гэты горад занадта маленькі!
-- О ты канешне злодзей, але зусім не Супер!
-- А ў чым розніца?
-- А ў спецэфектах!



Так што мульт нечакана спадабаўся. Перажывала за героя як у дзяцінстве, чаго са мной не было даўно))))))
Адзінае што муляла вока на працягу ўсяго кіно -- я б галоўнай гераіне твар не рабіла такім квадратна-плоскім)))

Карацей дзякуй аўтарам, што нагадалі пра AC/DC -- ггг сёння ўвесь ранак скакала з нябачнай гітарай і ў нябачных ггг кароткіх шортах. Рукі так да яе і цягнуцца -- да гітары ў сэнсе))

Ну вось чаму, чаму я вырасла не на нармальнай музыке, а на "І снова седая ночь" Шатунова, А?(((((( Дзіцячая траўма блін на ўсё жыццё)))

КіНО, музыка, мульты

Previous post Next post
Up