Паглядзела нарэшце фільм "Пра што размаўляюць мужчыны" з маім улюбёным Квартэтам.
Не бачу нават сэнсу параўноўваць з тым жа Днём Выбараў -- гэта іншае і ПРА іншае. Камедыі я і не чакала зрэшты, хаця калі б яна і была -- было б лепш. Таму што пасля прагляду стала сумна.
Думкі, каторыя ўзніклі:
1) Нічога новага пра жанчын не адкрыла для сябе, з шмат чаго пасмяялася, бо так яно і ёсць. Адзінае -- мне ніяк не зразумець гэтую манеру "усі-пусі, чмокі-чмокі" -- з мяне такое неяк яшчэ ні разу не вылезла. Але ГЫ ўсё наперадзе :)
2) Як шо па фільму -- дык нармальныя тэмы ў мужчын :Ь
3) Дзіка захацелася перанесціся на пару гадзін у любімы Кіеў.
4) Праўда ў тым, што тое, што адбываецца ў жыцці першы раз -- яно тым і ўнікальнае і ў кожнага сваё. Потым ужо ідуць паўтарэнні ў жаданні атрымаць тыя ж самыя эмоцыі і ўражанні -- а яны ўжо не паўтараюцца.
Памятаю, у нейкім фільме пра маньяка казалася пра тое, што самае першае забойства выклікае найбольшы пад'ём. Яно доўга плануецца і потым доўга лелеецца, а наступныя ўжо такога выбрасу "эндарфінаў" не выклікаюць. І вось ён забіваў, забіваў, каб паўтарыць тое -- самае першае -- а выніку было нуль без палк.
Напэўна гэта чалавечая прырода ва ўсёй сваёй прыгажосці, проста дадзеныя дзеянні дэструктыўныя і наносяць шкоду людзям у адрозненні ад любой другой прагі паўтрарэння. Плюс шматразовага паўтарэння ў вопыце і хоць якім кантролі сітуацыі, а мінус -- у адсутнасці ўнікальнага моманту.
Таму так хочацца пазнаць нешта новае -- і пастаянна пазнаваць. Каб атрымоўваць радасць першага моманту. Тут я цудоўна разумею яшчэ аднаго свайго любімага кінагероя -- Доктара. Сітуацыя -- поўная лажа, усё пагана, а ён "Гнеў! О, крута, новае пачуццё, раней такога не было!!!"))))))
5) і апошняя -- САМАЯ ГЛЫБОКАЯ ДУМКА канешне... У гэтага малога героя ёсць ЖОНКА? ДЗЕЦІ? Тык ён праўда метрасэксуал, але не блакітны?))))))))))