Ну от... Пра палітыку пісаць -- небяспечна:Ь Пра эканоміку -- таксама)))) Пра каханне -- не хачу!
Буду пра фільмы!)))
Знайшла тут новы серыял The Killing. На дадзены момант выйшла 4 серыі. Я бачыла дзьве)))
Зроблены амерыкосамі на аснове нейкага вядомага дацкага серыяла. Дэтэктыў, які па стылю і настрою вельмі нагадвае вядомы Твін Пікс (гэта не мая адзнака, але я з ёю пагаджуся). Досыць павольнае развіццё падзей, атмасфернасць, камернасць, складаныя заблытаныя чалавечыя зносіны, дзе ўсё ўзаемазвязана, неблагія акцёры з адносна незамыленымі тварамі.. Ён у прынцыпе па адчуванні набліжаны да еўрапейскага кіно, але ж вядома, адкуль бралі і чаго хацелі перадаць... Адзінае, што выклікае ў мяне пэўны дысананс -- несупадзенне эпізодаў з людзьмі з перыядычным праездам камеры над горадам. Бо горад -- мегаполіс з такімі сабе хмарачосамі, а падзеі -- камерныя па адчуванню, якія прыдатныя хутчэй да маленькага гарадка.
Буду чакаць працягу. Ура, усё ж не ўсё так пагана ў серыяльнай індустрыі, як я падазравала. Адзінае што -- з еўрапейскага ж здзёрлі))))