(no subject)

Feb 24, 2011 00:14

Вярнулася з Рок-каранацыі.

Уражанні супрацьлеглыя. А з большага неяк сумна, канешне. Адчуваю, што вось скончылася пэўная эпоха, уплывае яна і больш не вернецца.

Нечаканым сюрпрызам сталі для мяне выступы Зміцера Вайцюшкевіча з "Я нарадзіўся тут" і Касі Камоцкай "Мая краіна". Для мяне гэтыя песні адназначна з'яўляюцца сімваламі разам з "Тры чарапахі", "Радыё-свабода" і яшчэ некалькімі. Новых сімвалаў, думаю, у мяне ўжо не будзе. Проста ўсё гэта акурат закранула маё дзяцінства, а потым і станаўленне асобы. Што яшчэ будзе потым выклікаць самыя моцныя эмоцыі, як не гэтыя песні? Карацей, гэта як першае каханне, ну толькі больш працяглае па часу, вядома))) Нешта потым будзе -- але ўжо не так... ТАк што эмоцыі ў мяне выкананне дадзеных песен выклікала вельмі моцныя.
Ну і пачуць ад Вайцюшкевіча "шос" было як бальзам на душу))) А пасля Камоцкай "Жыве Беларусь" неяк само сказалася, не як лозунг, а ад сэрца.

Ну а калі вярнуцца да кантэксту, то таксама ўразіў гурт "Сузор'е". Ото ж выйшлі такія сабе дзядзькі-маманты, каторых я і ў вочы та не бачыла дагэтуль, і такога жару далі, што, прабачце, усе астатнія ў баку паляць! Такое гітарнае сола..........

Палац я проста люблю. Без білета -- катэгарычна не пераварваю. Краму -- прапусціла, што, безумоўна, трагедыя((((( Астатнія для мяне так, харошая музыка, але без "Ах".

О так от...Апошняя Рок-карона. Больш НЕ БУДЗЕ.

музыка, канцэрты

Previous post Next post
Up