не пра палітыку

Dec 27, 2010 22:47

Сапраўдная калядная казка -- спецыяльны выпуск серыяла Doctor Who -- A Christmas Carol.

Не ведаю, ці варта раіць глядзець гэты фільм тым, хто, як кажуць, "не ў тэме".

Трэба ведаць сюжэт, героя, быць у курсе падзей пятага сезона -- хоць у агульным сэнсе....

А хаця чаго там!

Дастаткова ведаць, што Доктар -- гэта эксцэнтрычны іншапланетнік з машынай часу, а Эмі і Роры -- яго сябры-зямляне, з якімі ён падарожнічае. УСЁ))))))))))))

Але атрымалася ў іх цудоўна. Асобны твор -- казачны і трошкі сумны.



Плюсы:
атмасфера свята
прыгожая карцінка
цікавы свет са сваімі законамі
прадуманы сюжэт+паралель з творамі Дзікенса
і рыбы ў тумане)))))))

Мінусы:
парушэнне законаў серыялу, каторыя сцэнарысты самі і прыдумалі (але ў свята ўсё можна, хіба ж не? ;)
занадта салодкая галоўная гераіня+можна было абыйсціся без оперных спеваў (адкуль сялянскай дзяўчыне так спяваць і так выглядаць?)

КіНО, серыялы, Доктар Хто, рэцэнзіі

Previous post Next post
Up