будзённае

Dec 12, 2010 00:50

Ну дарэчы жыццё само падказала назву для паста -- Суседзі, канешне.

Суседзі. :)

Сядзім сёння. Хмм гарбатку п'ем. Потым так пакрысе нейкі пах адчуваем. Выходзім у залу, а там надымлена ой-ёй, і смярдзіць так, як быццам праводка гарыць, ці канапа, ці яшчэ што. І галоўнае, усё працуе. Усе лямпы, уся тэхніка, усе разеткі.
Паніка. У сяброўкі на днях была такая фігня, святло не врубаюць, бо з-за цудоўнага даху так папрацякала, што праводка загарэлася (ці нешта такое). У нас тут ва ўсіх карычневыя плямы на столі.
Вылазім у калідор, а "суседзі" знізу кажуць, што "дзьверы ў іх загарэліся, усё ок". Будзённа так, як быццам у іх кожны дзень дзьверы гараць.
А ну тое нічога, міліцыянт патлумачыў, што ім падпалілі гэтыя самыя дзьверы.
Адразу прыгадалася, як загарэлася ў свой час канапа ў нашага суседа-ўгалоўніка (мір праху яго). Выцягнуў ён яе на снег своечасова, а то ж задыхнуліся б усе ад смуроду. Гарэлая канапа патыхае вяленай каўбасой далёка не лепшага гатунку. Халера, а прыгожа ж гарэла..

ПС. як дадатак.
у 4 ночы сёння мой улюбёны сусед за сцяною на ўсю гучнасць урубіў музло. А я вось ляжала ў ложку і думала, ці адкрые ён мне, калі я пазваню. І спытаю, што за харошая песня была паміж песняй Назарэта і Квінамі. Але наўрад бы ён адкрыў, падумаў бы мабыць, што я скардзіцца прытопала :) Адназначна ратуе той факт, што ў нас сходныя музычныя густы))))

людзі, суседзі

Previous post Next post
Up